Литературная гостиная
..............................................................................................................
Галоўная справа школьнай бібліятэкі - стаць актыўным пасрэднікам паміж творчасцю пісьменніка і чытачом.
Вялікую дапамогу ў гэтай працы аказваюць сустрэчы з пісьменнікамі. Яны заўсёды жаданыя госці ў нашай школе. Гэта сустрэча с чалавекам, якому можна задаць пытанне, пагутарыць з ім. А яшчэ гэта магчымасць набыць новую кнігу, якая толькі ўбачыла свет.
А галоўнае - атрымаць аўтограф самога аўтара ды яшчэ і з пажаданнямі для сябе. Пасля такіх сустрэч доўга не разыходзяцца нашыя чытачы, "абляпіўшы" стол, за якім пісьменнік шчодра раздае аўтографы. Кожны ўдзельнік мерапрыемства знаходзіць у іх тое, што найбольш адпавядае ўласным захапленням. Атрыманне новых ведаў звычайна спалучаецца з эмацыянальным уздымам ад сустрэчы з таленавітай асобай. Да нас на сустрэчу прыходзілі С. Законнікаў, А Зэкаў, Л. Дранько-Майсюк, Э. Акулін, Л. Рублеўская, В. Іпатава, У. Арлоў, У. Марозаў, М. Башлакоў, А. Бутэвіч, Г. Бураўкін, В. Жуковіч і многія іншыя. А яшчэ гэтыя сустрэчы спрыяюць папаўненню бібліятэчнага фонду самымі новымі творамі сучаснай беларускай літаратуры.